На кукурузным і жытнёвым полі гаспадарыць малады спецыяліст Уладзімір Цімашэнка

Другі год у сяльгаспрадпрыемстве «Палессе» за ростам траў, зерневых і зернебабовых культур сочыць малады спецыяліст Уладзімір Цімашэнка.

Пасля заканчэння Горацкай сяльгасакадэміі ўраджэнец Рагачоўшчыны прыехаў у Чачэрскі раён на адпрацоўку і каб набрацца дастатковага вопыту ў галіне агранаміі. Сельскую прафесію выбраў па прыкладу свайго бацькі і сястры, якая атрымала навыкі заатэхніка ў эксбазе «Доўск».

Зараз малады аграном заняты клопатам на ўборцы кукурузы, якая размешчана на плошчы 705 гектараў. З іх 60 га запланавана на зерне, астатняе – на сілас, якога ўжо закрылі адну яму на Балсунах, а сёння там закладваюць курган. На зімоўку грамадскаму статку падрыхтавалі 2 ямы сенажу, накасілі досыць сена. Работа ў гэтым накірунку працягваецца. Аднак клопат спецыяліста накіраваны і на іншыя земляробчыя працэсы: хімапрацоўка пасеваў, уборка саломы, ворыва і сяўба азімых. Рапс ужо размясцілі на 130 гектарах, на чарзе – 163 га пшаніцы. Дарэчы, падмурак будучаму ўраджаю і прывагам БРЖ дапамагаюць закласці механізатары «Чачэрскагратэхсервіса». На палескіх палетках працуе трактар прадпрыемства з плугамі, а на адвозцы зялёнай масы задзейнічана адна адзінка МТЗ-1221.

«Уладзімір адказна і сумленна ставіцца да сваіх абавязкаў, – дае адзнаку старанням маладога аграрыя кіраўнік гаспадаркі Наталля Севасцьянава. – Ён і ў полі, і каля сіласных ям, і на зернетаку. Сочыць за рацыянальным выкарыстаннем хімічных прэпаратаў, за прадуктыўнасцю глебы і наогул зацікаўлены, каб прыкладзеныя намаганні па вытворчасці сяльгаспрадукцыі давалі станоўчыя вынікі».

В.БАГДАНОВІЧ.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика