Нарыхтоўка кармоў: вазнясенскія аграрыі працуюць з аптымізмам
Сяльгаспрадпрыемству «Вазнясенск» належыць убраць 300 гектараў кукурузы на зерне і 700 га на корм жывёле.
На КВК-800 участак з каралевай палёў абыходзіць вопытны механізатар Алег Ананенка. За змену праз вострыя нажы жаткі ён прапускае да 20 гектараў сакавітай расліны, вышыня якой каля чатырох метраў. Да сіласнай ямы зялёную масу трактары і машыны дастаўляюць па 500-600 тон у дзень. За рулём шустрага энерганасычанага МТЗ-3522 старанна працуе Валерый Бондараў.
Усяго ж на адвозцы штодзень задзейнічана 3-4 адзінкі тэхнікі. Вазнясенскія аграрыі вызвалілі ад пасеваў кукурузы амаль палову плошчы. На нарыхтоўцы кармоў яны шчыруюць дружна, рытмічна і з аптымізмам.