РАДУЕ ДОБРЫ ЎРАДЖАЙ

Сярод высокіх сцяблін сакавітай кукурузы з лёгкасцю можна згубіцца, але механізатар ААТ “Отар” Сяргей Мінянкоў упэўнена вядзе кормаўборачны камбайн па бязмежнаму полю. Яго не палохае, а наадварот радуе гэта гушчыня: значыць, жывёла не застанецца галоднай. Рабоце трактарыста-машыніста ён прысвяціў 19 гадоў працоўнага жыцця, выконваў розныя сезонныя работы, а зараз – на нарыхтоўцы кармоў, а гэта перавозка і касьба расліннасці, пачынаючы з мая і да самых халадоў. Толькі яго сіламі накошана больш за 12 тысяч тон зялёнай масы. У гаспадарцы ён лічыцца адным з дысцыплінаваных, адказных і старанных работнікаў. На такіх, як кажуць, свет трымаецца.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика