На Чачэршчыне завяршылася ўборка каралевы палёў

Андрэй Буракоў.

Аграрыі краю завяршылі работы на кукурузных палетках.

Сярод лідараў на нарыхтоўцы гэтай расліны на зерне Павел Роеў з «Вазнясенска», на рахунку якога 1700 тон, на другім месцы отарскі Дзмітрый Міхайлаў – 1061 т і замыкае перадавую тройку Раман Аляксеенка са «Звязды» з паказчыкам у 662 т.

На ўборцы каралевы палёў на сілас вылучыліся отарскі аграрый Андрэй Буракоў, які назапасіў 32857 тон сакавітага корму, Алег Ананенка з ААТ «Вазнясенск» – 19800 т і Аляксей Нарушаў са «Звязды» – 17762 т.

Сярод занятых на адвозцы зялёнай масы Павел Турмасаў і Васіль Паціпка з сяльгаспрадпрыемства «Звязда», а таксама механізатар ААТ «Отар» Дзяніс Кандрацьеў.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика