На Пакацкой ферме да жывёлы падыход гаспадарскі

Міхаіл Кузьмянкоў.

Малако і мяса – асноўны сельскагаспадарчы прадукт і вынік агульнага старання калектыву Пакацкой малочнатаварнай фермы. А вытворчай дзейнасцю на МТФ займаецца дружны і згуртаваны штат з 18 чалавек.

Жывёлавод па догляду за дойным статкам Міхаіл Кузьмянкоў у прафесіі каля 20 гадоў. Рагаты статак колькасцю 640 галоў трэба досыць накарміць і забяспечыць рагулям сухі подсціл, а заадно і прасачыць за станам іх здароўя. Аднаму з такім аб’ёмам работы за дзень не справіцца, таму ў падмогу даглядчыку Сяргей Гунькоў і Уладзімір Кавалёў. У рацыёне харчавання жывёлы на кармавым стале сянаж, сена і сілас. Для павелічэння ўдою малака заўсёды ў наяўнасці мука і камбікорм. А каб падтрымаць у крыві кіслотна-шчолачны і водны баланс у арганізме, скацінцы неабходна соль. Да таго ж яна спрыяе добраму апетыту і правільнай рабоце страўніка.

Наталля Гецікава.

Пад началам цялятніцы Наталлі Гецікавай 70 малых гарэзлівых гадаванцаў ва ўзроце ад нуля да двух месяцаў. Сярод іх ёсць і крышку старэйшыя, для якіх арганізавана асобнае штодзённае меню з грубага корму. Галоўным у абавязках жывёлавода застаецца ўсё тое ж гарантавана поўнае і вітамінізаванае харчаванне маладняку на дарошчванні. Плюс да ўсяго – крышачку жаночай пяшчоты, увагі і любові, і вынік чалавечых намаганняў не прымусіць чакаць: сярэднесутачныя прывагі малых бычкоў і цялушак складаюць 600-700 грамаў на адну ўмоўную галаву. Калі працаваць з жаданнем, зладжана і адказна, то і жывёла сытая, і на душы радасна.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика