КАБ ЗАРУНЕЛА БУЙНА ПОЛЕ

Выязная працоўная нарада прымусіла старшынь і галоўных аграномаў гаспадарак Чачэршчыны пакінуць свае мясцовыя тэрыторыі і сабрацца на агульным сходзе на базе ААТ “Звязда”, якую праводзілі глава раёна Віктар Дарашэвіч і яго намеснік, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Уладзімір Краўчанка. Размова вялася аб арганізацыі вясенняй пасяўной, а аграрыі гэтага сельгаспрадпрыемства ўжо вывелі пасяўныя агрэгаты на фінішную прамую і далі адмашку важнай аграпрамысловай кампаніі.

На той момант яшчэ не ўсе хлебаробы гатовы былі выпусціць тэхніку ў поле. Вялікую трывогу ў дадзеным плане Віктар Рыгоравіч выказаў у адрас кіраўнікоў КСУПаў “Батвінава” і “РоўкавічыАгра”, тут ёсць пэўныя недапрацоўкі. У глебу неабходна кінуць зерне яравых культур на плошчы больш чатырох тысяч гектараў, і завяршыць сяўбу 1 красавіка. “Сеем пры любым надвор’і, – настойліва патрабуе В.Дарашэвіч. – Для старту вясенне-палявых работ маецца ўсё неабходнае: паліва, тэхніка, мінеральныя тукі, пасяўны матэрыял, людзі. Справа за разваротлівасцю і ўласнай занепакоенасцю. Гэты год даў нам добрую фору – калі ў 2013-м  выйшлі на хлебныя палеткі ў першай дэкадзе красавіка, то цяпер на гэта чысло працаўнікі вёскі павінны “памыць рукі” і крочыць далей. Няма часу для раскачкі, глеба амаль сухая і варта не прамарудзіць”.

У сваім выступленні главу раёна падтрымаў і У.Краўчанка. “Вельмі важна ўтрымаць на пасевах вільгаць, актыўна весці падкормку азімых культур і выкарыстоўваць для сяўбы ўсе вольныя ўчасткі, – заўважыў Уладзімір Мікалаевіч. – Гэта ўсё толькі на карысць. Не забывайце пра саблюдзенне норм пасеву і ведайце, што 500 адзінак расліны на метр квадратны – падмурак высокай ураджайнасці каласавых, калі можна атрымаць пры ўборцы прыблізна 40 цэнтнераў з гектара. Заклікаю кіраўнікоў строга сачыць за ходам сяўбы і ведаць штодзённыя нормы высеву. І – тэмп, тэмп і яшчэ раз тэмп. Калі прамарудзім вясной, гэта дрэнным чынам адаб’ецца на далейшых вясенне-палявых работах, а там – нарыхтоўка кармоў, уборка і г.д. Сёння ўсе павінны быць занятымі на сезонных мерапрыемствах, а каб пасяўная кампанія прайшла рытмічна і зладжана, не забывайце своечасова забяспечваць аграрыяў харчаваннем і абавязкова давядзіце да ведама ўмовы аплаты. Гэты стымул яшчэ ніколі не падвоздіў, бо калі чалавек ведае кошт сваім намаганням, сам будзе імкнуцца хутчэй і якасней выканаць даведзеныя заданні”. Падчас размовы быў пастаўлены акцэнт на тое, каб прадоўжыць работу па падрыхтоўцы пашпарту палёў і правядзенні іх кадзіравання.

Свае рэкамендацыі прысутным давалі таксама іншыя спецыялісты гэтай галіны, бо хваляванні і трывогі за будучы колас адчувае кожны, чый лёс звязаны з сельскай гаспадаркай. У добры шлях, хлебароб!

Валянціна ПРАНКЕВІЧ.

Михалков на сайт

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика