У СВЕТ ПАЭЗІІ ПЕРШЫЯ КРОКІ

На базе ўстановы “Редакция газеты “Чачэрскі веснік” и программа радиовещания “Голас Чачэршчыны” прайшоў навучальны семінар для пачынаючых паэтаў і празаікаў. Мерапрыемства адбылося з удзелам члена Саюза пісьменнікаў, паэта Міхася Болсуна, які расказаў хлопчыкам і дзяўчынкам аб тэхніцы вершаскладання, адказаў на пытанні наконт сваёй творчасці, заслухаў вершы юных паэтаў і выказаў ім слушныя заўвагі. Галоўнае, як сказаў ён, гэта ўмець бачыць незвычайнае ў звычайным, вучыцца яскрава перадаваць пачуцці ў вобразах і ніколі не губляць натхнення, якія б цяжкасці не сустракаліся на шляху.
Мабыць, не ўсе стануць паэтамі ці пісьменнікамі або аддадуць перавагу прафесіі журналіста, але прага да паэтычнага слова выхоўвае ў душы самыя светлыя пачуцці: дабрыню, любоў да навакольнага свету, міласэрнасць, жаданне быць карысным людзям. Той, хто сэрцам адчувае паэзію, не зробіць дрэннага ўчынку.
У сваім выступленні начальнік аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама Г.В.Малалетнікава выказала вялікую ўдзячнасць Міхасю Болсуну за ўдзел у грамадскім жыцці Чачэршчыны, заклікала рабят актыўна ўдзельнічаць у творчых конкурсах, быць сапраўднымі патрыётамі сваёй Радзімы. А самыя паспяховыя аўтары Ганна Еўдакіменка і Любоў Ермакова атрымалі Ганаровыя граматы ўстановы “Редакция газеты “Чачэрскі веснік” и программа радиовещания “Голас Чачэршчыны” з рук галоўнага рэдактара В.В.Пранкевіч.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика