У АДНОЙ ПРАЦОЎНАЙ ЗВЯЗЦЫ

IMG_8956Тэхналогія працы на малочна-таварнай ферме “Матнявічы” з кожным годам мадэрнізуецца і абнаўляецца. А значыць – растуць паказчыкі па вытворчасці малака і мяса.
З кастрычніка 2013 года загадчыцай МТФ прызначылі Таццяну Жураўлёву, і якраз на яе плечы выпалі выпрабаванні па пераходу на трохразовае даенне жывёлы. Пагалоўе дойнага статка на ферме складае 606 галоў, ад якіх атрымліваюць на сёння ў сярэднім за суткі 14,7 літра малака ад каровы, а ў валавай вазе – 8 тон, у тым ліку 3,6 тоны з малочна-даільнага блока з апаратам-устаноўкай “Елачка”, які быў адкрыты на МТФ восенню мінулага года. Тое паспрыяла, што зараз малако дзяржаве жывёлаводы прадаюць класам экстра – ад 80 да 100%. “Канешне, вялікую ролю ў гэтым  адыграў пераход на новыя ўмовы працы. У даільнай зале працуюць два аператары машыннага даення і адна падменная. Перад дойкай і пасля каровы праходзяць санітарную апрацоўку, для іх выкарыстоўваюцца індывідуальныя сурвэткі, сваімі сіламі праводзяцца штомесячныя аналізы на скрытыя захворванні мастытам і на наяўнасць у малацэ саматычных клетак. Таварнасць малочнай прадукцыі – 90%, а дзённая выручка ад яе рэалізацыі вагаецца ад 40 да 45 мільёнаў рублёў. Гаспадыня фермы прымеціла старанні Тамары Нікіценка, якая за 17 гадоў працы ў дадзенай сферы перанесла на сваіх руках дзесяткі тон сырадою, і Лідзіі Жлоба, чыё прозвішча прашумела далёка за межамі Чачэрска, а сама жывёлавод была дэлегіравана на апошнія рэспубліканскія дажынкі як адна з лепшых аператараў машыннага даення раёна. З лепшага боку адзначаны клопат слесара малочнага блока Аляксандра Панцялеенкі, які сочыць за спраўнасцю апаратаў даільнай залы, паралельна наводзячы там чысціню і парадак. І абавязкова неабходна назваць імя выконваючага абавязкі галоўнага ветурача Васіля Сінельнікава, бо гэта ў яго больш за ўсіх “баліць галава” за здаровае пагалоўе і рэгулярнае папаўненне статка маладняком. Вельмі прадуктыўным назваў Васіль Андрэевіч той факт, што станоўча на самаадчуванні жывёлы адбіваюцца штодзённыя выгулы скаціны на сухіх адкрытых кашарах, перыядычныя медагляды і прышчэпкі ад розных хвароб. Шэраг мерапрыемстваў плануецца правесці тут і па добраўпарадкаванню тэрыторыі, устаноўцы агароджы, пасадцы кветак і інш. Усё робіцца для таго, каб людзі ішлі на сваё працоўнае месца з жаданнем, з настроем і аптымізмам. Няхай жа ім ва ўсім спрыяе і надвор’е, і ўнутраны эмацыянальны стан, і матэрыяльна-фінансавыя магчымасці.
В.БАГДАНОВІЧ.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика