ПРА МАЦІ З ЛЮБОЎЮ, ПЯШЧОТАЙ, ПАВАГАЙ…

Не па-восеньскі цёпла віталі ўсіх прыёмных маці ў цэнтральнай бібліятэцы напярэдадні Дня маці. Шмат слоў удзячнасці вядучыя мерапрыемства з сімвалічнай назвай “Вечны агонь мацярынскай любові” адрасавалі жанчынам, чыё сэрца аказалася крыху большым звычайных людскіх. Колькі пяшчоты і любові яны падаравалі хлопчыкам і дзяўчынкам, лёс да якіх аказаўся не вельмі лагодным. І ці не цуд гэта, што некалькі жанчын пасля сталі маці ў поўным сэнсе гэтага слова.
Гасцей вечарыны віталі салісткі Залескага народнага хору Еўдакія Загорцава і Еўдакія Бабкунова. Віншаванні з нагоды “прафесійнага” свята жанчынам адрасавала старшыня прафкама прыёмных маці Т.А. Каландадзе. Па-сапраўднаму святочную атмасферу сустрэчы стварылі вядучыя Таццяна Крыжанкова і Людміла Хрысціна.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика